in

Ноч расстраляных паэтаў

Кожны год 29 кастрычніка ў Курапатах праходзіць адна з самых моцных імпрэз – Ноч расстраляных паэтаў. Яна пачынаецца з імёнаў – пад гукі званоў зачытваюцца прозвішчы ўсіх тых, хто быў расстраляны ў самую жудасную ноч беларускай культуры, калі болей за 100 культурнікаў – вучоных, акадэмікаў, празаікаў, паэтаў, крытыкаў, журналістаў – былі забіты без віны. А потым – чытаюцца вершы і гучаць песні: і тых, каго забілі, і тых, хто не дае загінуць памяці. У гэтым годзе Ноч расстраляных паэтаў асабліва важная для нас усіх, бо мы цяпер маем не толькі Курапаты – мы цяпер маем і Акрэсціна. Трывога, боль і страх тагачасных беларусаў для нас цяпер – наша трывога і боль. Нажаль, спраўдзілася прадчуванне: пакуль мы не вывучым урокаў мінулага, пакуль не даведаемся напоўніцу механізмаў дзяржаўнага гвалту, пакуль не асудзім забойцаў і катаў тагачасных – мы не ўратуем сябе ад катаў цяперашніх. Таму гэта асабліва важна цяпер – быць у гэтую ноч нам усім разам у Курапатах. Вершы расстраляных паэтаў у гэтым годзе прачытаюць дактары, настаўнікі, акторы, рабочыя, праграмісты, вучоныя, журналісты, вязні Акрэсціна – мы ўсе. Прыходзьце. ©Ганна Севярынец Падтрымаць імпрэзу і ахвяраваць на гук, святло і сцэну можна тут:BYN5392141218525613 10/22Настасся ДашкевічBY05ALFA30143052YV0010270000USD: 4585216928515649 03/22Настасся ДашкевічBY72ALFA30143052YV0030270000пэйпал: koziel2005@gmail.com (з пазнакаю: на Курапаты)

Эта статья была создана с помощью нашей приятной и простой формы добавления. Создайте свою статью!

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Что вы думаете?

Ноч раcстраляных паэтаў — літаратурныя чытанні (kurapaty29.by)

Город угасающего солнца.