in

Велападарожжа “Зарэчча-Блонь-Пухавічы”. Фотасправаздача.

На выходных 17.10.2020 адбылася роварная экскурсія, арганізаваная Пухавіцкім таварыствам беларускай мовы. Праводзіў Муха Барыс Ібрагімавіч.

Надвор’е не самае цёплае, але цёплая вопратка ды кручэнне педаляў вырашаюць гэтае пытанне.

Першы пункт экскурсіі – могілкі ў вёсцы Зарэчча.

Пахаванні ХІХ ст. на могілках вескі Зарэчча.

Магіла героя СССР Пятаковіча А.Ф. ды сваякоў.

Каларытны масток праз Цітаўку.

Наведалі сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх ХІХ стагоддзя. Зараз у ім месціцца краязнаўчы музей.

Анатоль Бонч-Асмалоўскі ды Варвара Вахоўская, чыі партрэты вісяць над працоўным сталом, вядомыя рэвалюцыянеры-народнікі.

Акрамя агульнай экскурсіі па музеі, сустрэліся з пісьменнікам, краязнаўцам ды філолагам Крэпскім Станіславам Іванавічам

Старыя дрэвы за сядзібным домам на беразе ракі Цітаўка.

А гэта ўжо вёска Пухавічы – некалі буйное мястэчка.

Габрэйскія могілкі на ўскрайку Пухавічаў. Каменных помнікаў захавалася ня шмат.

За тым мостам рачулка Цітаўка ўпадае ў Свіслач.

Новая пухавіцкая царква.

Помнік малалетнім ахвярам нацыскіх канцлагераў. Скульптар Анатоль Скачэк – сам былы вязень аднаго з такіх лагераў.

Яшчэ адно месца памяці Пухаўшчыны – Папова горка.

У гэтым урочышчы пад час Другой сусветнай нацысты растралялі больш за 1200 габрэяў.

Мяркуецца, што тут будзе мемарыал. Нейкія працы ў гэтым накірунку вядуцца.

Пасляваенный могілкі ва ўрочышчы.

Мемарыял загінулым партызанам.

Фінальная кропка падарожжа – драўляная блонская Траецкая царква першай паловы ХІХ стагоддзя, сапраўдны архітэктурны скарб!

Прыкладна так выглядаў маршрут і склаў каля 20 кіламетраў.

Крыніца:

https://t.me/belarus_sacral

Эта статья была создана с помощью нашей приятной и простой формы добавления. Создайте свою статью!

Подписаться
Уведомить о
guest
0 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

Что вы думаете?

Юлия, учитель английского языка

Владимир Мацкевич в Мариной Горке